Лукашэнка зноў паабяцаў раздаць усім беларусам зброю

Лукашэнка зноў паабяцаў раздаць усім беларусам зброю

Аляксандр Лукашэнка зноў паабяцаў раздаць усім беларусам зброю ў выпадку ваеннага канфлікту. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з актывам БРСМ 29 кастрычніка, інфармуе БЕЛТА.

"Я заўсёды кажу прагматычна: а калі заўтра са стрэльбай прыйдзецца ўстаць на абарону сваёй Радзімы? Я, як галоўнакамандуючы, абыдуся хіба толькі той структурай і сістэмай, якая створаная ва Узброеных Сілах і міліцыі? Не. Нам давядзецца раздаць кожнаму (перш за ўсё, мужыку, дый дзяўчыне) зброю, каб абараніць — добра, не — Радзіму, сябе і сваю сям'ю, сваіх дзяцей", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён згадаў, што ў Вялікую Айчынную вайну быў лозунг "Камуністы, камсамольцы, наперад". 

"Гэтую структуру ў цяжкую, хай нават не ваенную хвіліну кіраўнік дзяржавы (не будзе мяне — будзе нехта іншы), урад змогуць задзейнічаць. Гэта каласальны рэзерв, які сёння створаны", — абмаляваў Лукашэнка перспектывы, якія чакаюць БРСМаўцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі