Вы тут

Лукашэнка збіраецца адкрыць трэцюю лінію мінскага метро 6 лістапада

Станцыя "Плошча Францішка Багушэвіча" / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка збіраецца адкрыць трэцюю лінію мінскага метро 6 лістапада, паведаміў у сераду тэлеграм-канал @pul_1. Як вядома, будуць уведзены ў экслуатацыю чатыры станцыі — "Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча" і "Юбілейная плошча".

Гэта толькі першы ўчастак. Паводле планаў, трэцяя лінія мінскага метро будзе мець працягласць больш за 17 км і налічваць 14 станцый. Яна павінна злучыць поўдзень і поўнач сталіцы з яе цэнтрам.

"Ключ ад трэцяй лініі" / @pul_1

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.