Лукашэнка заявіў, што за яго вылучэнне сабралі подпісаў "пад 200 тысяч"

Лукашэнка заявіў, што за яго вылучэнне сабралі подпісаў "пад 200 тысяч"

25 траўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што за яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Беларусі сабралі "дастатковую колькасць" подпісаў — "пад 200 тысяч". "Але спыняцца не трэба", цытуе словы кіраўніка дзяржавы на нарадзе БЕЛТА. На ёй прысутнічалі старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергяенка, кіраўнік справамі прэзідэнта Віктар Шэйман і кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

Як вядома, збор подпісаў стартаваў 21 траўня. Атрымліваецца, што штодня за Лукашэнку збіралася амаль па 50 тысяч — вялізная лічба. Подпісы можна збіраць да 19 чэрвеня. Цікава, на якой лічбе вырашыць спыніцца ініцыятыўная група кіраўніка дзяржавы?

"Мне дакладаюць і пра тое, як ідзе гэты палітычны перадвыбарчы працэс", — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, ён меў "шмат праблем", якія трэба было вырашаць і таму "неяк адышоў... ад перадвыбарчай кампаніі". І цяпер яму "цяжка будзе ўключыцца ў гэты перадвыбарчы працэс".

Лукашэнка даручыў перадаць усім службовым асобам у краіне пасыл: "Мы здаем [народу] экзамен... І не толькі я, усе мы... І мы павінны паказаць сваю здольнасць кіраваць дзяржавай". А людзі "павінны зрабіць адпаведныя высновы", мяркуе кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка згадаў "альтэрнатыўных кандыдатаў" — што людзі павінны параўнаць яго праграму з іх праграмамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі