Лукашэнка заявіў, што не рабіў тэст на каранавірус

Лукашэнка заявіў, што не рабіў тэст на каранавірус

Аляксандр Лукашэнка не рабіў тэст на каранавірус. Пра гэта ён заявіў падчас працоўнай сустрэчы з Наталляй Качанавай.

Кіраўнік Беларусі выступіў супраць ізаляцыі людзей дома падчас эпідэміі. 

"Зачыняць у гэтых тухлых кватэрах — гэта не метад. Мы забіваем людзей у гэтых кватэрах", — перадае яго словы прэс-служба. Лукашэнка заявіў, што падчас ВРВІ і грыпу трэба выходзіць на вуліцу, дыхаць свежым паветрам, праветрываць памяшканне.

Кіраўнік дзяржавы мяркуе, што ніхто не ведае, ці застаюцца здаровымі людзі, ізаляваныя ў сваіх дамах і кватэрах. Бо яны могуць заразіцца чымсьці яшчэ, акрамя каранавіруса. У зачыненай кватэры людзі знаходзяцца ў атмасферы вірусаў, кажа ён, а потым занадта позна трапляюць на лячэнне. "Таму я не разумею тых, хто сёння раіць ізаляваць, зачыніць, перакрыць", — падкрэсліў Лукашэнка 

Пры гэтым ён прызнаўся, што сам тэст на каранавірус не праходзіў: "Я не рабіў тэст. І я не ведаю, перажыў я гэты вірус ужо на нагах ці не".

Раней кіраўнік Беларусі заяўляў, што найлепшыя антывірусныя лекі — гэта лёд і лядоўня. Перад тым такімі лекамі ён называў саўну і невялікую штодзённую дозу алкаголю. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі