Лукашэнка заявіў, што не хоча далучыць Калінінград да Беларусі (відэа)

З губернатарам Калінінградскай вобласці Мікалаем Цуканавым сустрэўся 1 снежня ў Мінску кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Гаворка ішла пра ўзаемадзеянне нашай краіны з гэтым расійскім рэгіёнам. Паводле слоў Лукашэнкі, двухбаковы тавараабарот неабходна павялічыць з 300 млн долараў да 500 млн.

Таксама Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз выказаўся наконт размоваў пра магчымасць далучэння Калінінградскай вобласці да Беларусі.

Лукашэнка: "У некаторых нашых ворагаў, у тым ліку і ў Расіі (ды і ў Беларусі іх хапае), ідуць размовы пра тое, што Лукашэнка хоча ледзь не далучыць Калінінградскую вобласць да Беларусі. Паверце, у мяне такіх планаў няма".

У той жа час кіраўнік Беларусі адзначыў, што яшчэ з савецкіх часоў беларусы не лічылі Калінінградскую вобласць чужой, дапамагалі ёй. "А ў якім складзе, у якой дзяржаве будзе Калінінградская вобласць пры такіх падыходах, напэўна, не так і істотна", адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь гатовая падзяліцца з Калінінградскай вобласцю досведам у меліярацыі, дапамагчы ў будаўніцтве аб'ектаў да футбольнага чэмпіянату свету 2018 года, інфармуе БЕЛТА.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі