Вы тут

Лукашэнка заявіў, што мяжа з Украінай цалкам перакрываецца

На беларуска-украінскай мяжы / БЕЛТА

2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што мяжа з Украінай цалкам перакрываецца. Такое даручэнне ён даў памежным войскам. Нібыта адтуль паступае ў нашу краіну шмат зброі.

Таксама ён паведаміў пра выяўленыя "спячыя тэрарыстычныя ячэйкі, так званыя атрады самаабароны". Паводле яго слоў, яны чакалі "дзень ікс", каб паўдзельнічаць у "гвалтоўнай змене ўлады". Лукашэнка падкрэсліў, што да гэтай справы нейкае дачыненне маюць Германія, Украіна, ЗША, Польшча і Літва, паведамляе БЕЛТА.

Лукашэнка сказаў і пра спробу падарваць вузел сувязі ВМФ РФ у Вілейцы. Ён сцвярджае, што зламыснікі з "атрадаў самаабароны" затрыманыя, а іх схованкі выяўленыя. Паводле слоў Лукашэнкі, ён абмяркоўваў здарэнне з Уладзімірам Пуціным.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўначы была спроба забойства прапагандыста Рыгора Азаронка, які працуе на тэлеканале СТБ. Нібыта, яго збіраліся "вывезці ў лес" і "адрэзаць язык".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.