Лукашэнка заявіў, што адносіны з Эквадорам чакае рэвізія

Лукашэнка заявіў, што адносіны з Эквадорам чакае рэвізія

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што адносіны з Эквадорам чакае рэвізія: "Трэба было б... паглядзець, што ў нас атрымалася, можа быць, ад нечага адмовіцца і намеціць план дзеянняў на бліжэйшую перспектыву". Гэтыя словы беларускага кіраўніка прагучалі ў пятніцу на яго сустрэчы ў Мінску з міністрам замежных спраў Эквадора Марыяй Фернандай Эспіносай Гарсес, якая знаходзіцца з трохдзённым афіцыйным візітам у нашай краіне.

Лукашэнка адзначыў, што ў Эквадоры апошнім часам адбыліся пэўныя палітычныя рэформы, і яны яшчэ не скончаныя. Беларускі кіраўнік сказаў, што ў Беларусі чакаюць прэзідэнта Эквадора ў любы зручны для яго час. Больш падрабязна пра сустрэчу гл. тут.

Падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем Марыя Фернанда Эспіноса Гарсес таксама казала пра неабходнасць правесці рэвізію раней дасягнутых краінамі дамоўленасцяў.

Дарэчы, сёлета тавараабарот Беларусі з Эквадорам вырас на 83%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі