Лукашэнка заявіў Лаўрову аб праблемах у адносінах з Расіяй

Лукашэнка заявіў Лаўрову аб праблемах у адносінах з Расіяй

Галоўнае пытанне, якое трэба вырашыць у беларуска-расійскіх адносінах, — гэта стварэнне роўных умоваў для працы грамадзян і суб'ектаў гаспадарання. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, інфармуе БЕЛТА.

Беларускі кіраўнік заявіў пра нядрэнныя адносіны нашай дзяржавы з Расіяй. "Але адно галоўнае пытанне, якое нам трэба вырашыць і пра якое мы і з вамі, і нашы МЗС (яшчэ з часоў Барыса Ельцына) казалі, — роўныя ўмовы для працы людзей, суб'ектаў гаспадарання ў нашай агульнай айчыне. Я так гэта называю. Інакш, напэўна, і не назавеш", — сказаў Лукашэнка.

Па яго словах, калі вырашыць гэтае пытанне, то паміж Беларуссю і Расіяй ніколі не ўзнікнуць прэтэнзіі.

У сваю чаргу Сяргей Лаўроў паведаміў, што напярэдадні ён сустракаўся з беларускім калегам Уладзімірам Макеем і таксама абмяркоўваў пытанні беларуска-расійскіх адносінаў, у тым ліку дамоўленасці пра стварэнне роўных правоў. "Мы лічым, што трэба цалкам выконваць наяўныя дамоўленасці як у адносiнах да гаспадарчых суб'ектаў, так і грамадзян", — пагадзіўся расійскі міністр з Лукашэнкам. 

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 21.11:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі