Лукашэнка замест паездкі ў Брусель выбраў наведванне Буда-Кашалёўскага раёна

Лукашэнка замест паездкі ў Брусель выбраў наведванне Буда-Кашалёўскага раёна

Аляксандр Лукашэнка замест паездкі ў Брусель на саміт “Усходняга партнёрства” выбраў наведванне Буда-Кашалёўскага раёна. 24 лістапада ён збіраецца азнаёміцца з яго сацыяльна-эканамічным развіццём і перспектывамі, а таксама з сітуацыяй у Гомельскай вобласці.

Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Лукашэнка наведае цэнтральную раённую бальніцу ў Буда-Кашалёве. На яе прыкладзе разгледзяць, як арганізуецца медыцынскае абслугоўванне ў рэгіёнах Гомельшчыны, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Падчас паездкі будуць закранутыя сацыяльныя пытанні, найперш умовы, у якіх жывуць і выхоўваюцца дзеці, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Як паведамляла Еўрарадыё, Аляксандр Лукашэнка атрымаў запрашэнне на саміт “Усходняга партнёрства”, але вырашыў туды не ехаць. МЗС нашай краіны заявіла, што “візіт на вышэйшым узроўні” быў бы перадчасным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі