Вы тут

Лукашэнка заклікаў беларусаў не надрывацца на плантацыях, а майніць крыптавалюты

Крыптавалюты легалізаваныя ў Беларусі з 2017 года / Reuters

Аляксандр Лукашэнка падчас свайго выступу перад работнікамі горна-абагачальнага комплексу «Беларуськалій» 27 жніўня, прапанаваў выкарыстоўваць электрычнасць, якой, паводле яго слоў, у краіне зараз хапае. Напрыклад, пабудаваць цяпліцы ў Петрыкаве, або майніць крыптавалюту.

Паводле слоў Лукашэнкі, беларусаў нідзе не чакаюць.

"А калі хтосьці і чакае ... Можа быць, на плантацыях, як часта украінцы кажуць, у палякаў там ці ў немцаў карачыцца, збіраць клубніцы. Дык лепей у сябе апрацоўваць гэта і ў вольны ад працы час займацца карыснай працай", - кажа ён у відэа, апублікаваным телеграм-каналам "Пул Першага".

Таксама Аляксандр Лукашэнка заклікаў ствараць "што-небудзь на электрычнасці".

"У нас шмат пляцовак вызвалілася тут у Петрыкаве. Я губернатару кажу: ну невялікія грошы, вазьміце цяпліцы пастаўце, стварыце што-небудзь на электрычнасці. Ну ў рэшце рэшт крыптавалюту пачынайце майніць, ці як гэта называецца ... Электрычнасці хапае ў краіне ", - заклікаў ён.

Ідэі аб выкарыстанні таннай электрычнасці для майнінга крыптовалют не новыя / БЕЛТА​

Зрэшты, ідэя зарабляць крыптавалюту на дзяржаўным узроўні не новая. У час сустрэчы з журналістамі ў лютым 2021 года міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч заявіў, што майнінг біткоінаў, гэта новы, цікавы кірунак. Тады ж чыноўнік адзначыў, што ў Беларусі ўважліва сочаць за актыўным развіццём майнінга ў свеце, уключаючы суседнюю Расію.

Яшчэ раней, у час сустрэчы з работнікамі прадпрыемства "Гарызонт" Лукашэнка адзначыў, што з уводам у строй АЭС у Беларусі можна будаваць фермы і майніць біткоіны.

Нагадаем, што што крыптавалюты ў Беларусі легалізаваныя са снежня 2017 года. А на днях беларуская чыгунка абвесціла аб выпуску токенаў на суму ў 5 мільёнаў даляраў. на платформе банка БелВЭБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.