Лукашэнка заклапочаны, што ў лясной гаспадарцы няма парадку і дысцыпліны

9 сакавіка Аляксандр Лукашэнка выслухаў даклад аб праекце ўказа па пытаннях удасканалення дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі. Ён запатрабаваў больш эфектыўнага функцыянавання ляснога комплексу.

Лукашэнка падкрэсліў, што лес — адзін з нямногіх аднаўляльных сыравінных рэсурсаў, якія мае краіна. У Беларусі на душу насельніцтва прыпадае каля 1 га лесу і каля 200 кубаметраў драўніны на пні. Чарговы раз кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што трэба спыніць экспарт неапрацаванай драўніны, а вырабляць мэблю і камплектуючыя для будаўніцтва і прадаваць іх за мяжу.

Па словах Лукашэнкі, праект указа прадугледжвае змены дзеючага парадку па рэалізацыі драўніны арганізацыям канцэрна "Беллеспаперапрам". Ён хвалюецца, ці не атрымае канцэрн дадатковыя ільготы. "У той жа час, як мне дакладваюць, на 1 сакавіка пратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў канцэрна за драўніну ў нарыхтаваным выглядзе складае 58 млрд рублёў плюс яшчэ 9 млрд рублёў — пазыкі за драўніну, адпушчаную на корані. Чаму гэта дапускаецца?" — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

На яго думку, лясной прамысловасці нішто не перашкаджае даваць высокія тэмпы і прырост. Самай вялікай праблемай, па словах Лукашэнкі, былі кошты на энэрганосьбіты. Але цяпер іх кошт знізіўся ўдвая, і можна скарачаць сабекошт і павышаць якасць. "Парадку і дысцыпліны не хапае — ну што ж, гэта мы паправім, і вельмі хутка. Таму давайце вынік", — заявіў Лукашэнка.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі