Лукашэнка загадаў высветліць, хто стрымлівае падрыхтоўку будаўніцтва АЭС

“Мы вызначыліся, што стварэнне ўласнай ядзернай энергетыкі з’яўляецца безальтэрнатыўным варыянтам гарантыі нашай нацыянальнай бяспекі”. Такую заяву 11 кастрычніка на нарадзе прысвечанай падрыхтоўцы будаўніцтва ў Беларусі АЭС зрабіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.  Паводле яго словаў, без уласнай атамнай электрастанцыі “Беларусь не пражыве”.

Лукашэнка сцвярджае, што рашэнне пра яе будаўніцтва прадыктавана не нейкімі палітычнымі амбіцыямі, а “неабходнасцю забяспечыць нашую энергетычную бяспеку ва ўмовах вычэрпвання сусветных газанафтавых прыродных рэсурсаў, перабояў з пастаўкамі і сталага павышэння цэнаў на іх”.

Тым не менш, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што зараз энергетыка з чыста эканамічнага пытання пераўтварылася ў пытанне палітычнае.

На нарадзе Лукашэнка выказаў незадавальненне тэмпамі падрыхтоўчых працаў будаўніцтва АЭС. Ён загадаў разабрацца, хто іх стрымлівае.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі