Лукашэнка загадаў падарыць паслу Швецыі кнігі Алексіевіч ад свайго імя

Лукашэнка загадаў падарыць паслу Швецыі кнігі Алексіевіч ад свайго імя

За дзень да ўручэння расійскаму поп-кампазітару Віктару Дробышу ордэна Скарыны і нечаканай прэзідэнцкай прамовы пра "цэбар бруду", які Нобелеўская лаўрэатка выліла на Беларусь, Аляксандр Лукашэнка сустракаўся ў Мінску з прадстаўнікамі дыпмісій. Разам садзілі дрэва міру ў гонар 70-годдзя заканчэння вайны і заснавання ААН. Падчас нефармальнай размовы амбасадар Швецыі Марцін Оберг віншуе Беларусь і яе кіраўніка з Нобелеўскай прэміяй.


"І толькі з гэтым?" — перапытвае Лукашэнка і тут жа супакойвае Оберга: "Жартую, жартую".

Шведскі амбасадар спрабуе ўдакладніць: маляў, гэта вялікае шведскае свята! Лукашэнка ў адказ заўважае, што прэмія "страсянула нашу грамадскасць":


"Усе пачалі думаць, гэтая Нобелеўская прэмія, а што гэта такое, як там Лукашэнка да гэтага паставіцца? Вы ведаеце, калі б вы не прысвоілі, паміж намі кажучы, Нобелеўскую прэмію, то я б і не ведаў яе так. Кажуць, яна апазіцыянерка нейкая, а я не чуў пра гэта. Таму вы не слухайце што там, апазіцыянерка — не апазіцыянерка. Ніякая яна не апазіцыянерка. У яе ёсць сваё меркаванне. Яно было і ў савецкія часы гэтае меркаванне. Ну, кожны чалавек мае права меркаванне гэтае мець пры сабе і выказваць. Ну яна на барыкады нікога не клікала..."


"Паміж намі, я таксама мушу прачытаць яе кнігі", — сціпла прызнаецца спадар Оберг.


"Іх не так шмат, — суцяшае Лукашэнка. — Я вам магу падарыць пяць гэтых кніг і вы іх прачытаеце. Вы ж на рускай добра чытаеце? Уладзімір Уладзіміравіч (звяртаецца да міністра замежных спраў Макея), ад майго імя падарыце паслу апошняе выданне".


А на наступны дзень быў канцэрт Дробыша

Фота: tut.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі