Лукашэнка загадаў чыноўнікам не займацца пытаннямі палітыкі (відэа)

У аўторак, 13 студзеня, Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, на якой абмяркоўваўся праект дэкрэта, накіраваны на стымуляванне занятасці грамадзян. У вырашэнні праблемаў працоўнай занятасці не трэба глядзець па баках і баяцца крытыкі з боку "пятай калоны", а таксама замежных СМІ, заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: "Вы — прафесіяналы, спецыялісты, і павінны былі прадставіць вычарпальны праект дэкрэта без усялякай палітыкі. Як на нас паглядзіць нейкая пятая калона ў Беларусі ці як расійскія і іншыя СМІ нас пакрытыкуйце за гэта. Давайце дамовімся, вы — прафесіяналы, пытанні палітыкі вы, калі ласка, адрасуйце мне. Я буду прымаць рашэнне і ўлічваць палітычныя нюансы".

Лукашэнка падкрэсліў, што праект дэкрэта мусіць адпавядаць сітуацыі ў краіне. Ён адзначыў, што чыноўнікі не павінны нічога баяцца, а вырашаць праблемы, якія стаяць перад грамадствам і дзяржавай. І адна з важных праблем — гэта прымусіць працаваць дармаедаў і лайдакоў.

Дэкрэт мусіць быць дапрацаваны на працягу месяца.

Лукашэнка: Адпрацуй — пасля звяртайся па пенсію (відэа)

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі