Вы тут

Лукашэнка: "За наркотыкі ніякай амністыі не будзе... ніколі ў жыцці"

Прысуды па артыкуле 328 КК Рэспублікі Беларусь/Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

Аляксандр Лукашэнка лічыць немэтазгодным прымяняць амністыю да асоб, асуджаных па "наркатычным" артыкуле 328 КК Рэспублікі Беларусь. Пра гэта ён заявіў, выступаючы са штогадовым пасланнем да беларускага народа і парламента.

"За наркотыкі ніякай амністыі не будзе, — паабяцаў кіраўнік дзяржавы. — Калі толькі на нейкія персаналіі, якія не распаўсюджвалі і не выраблялі, а ўжывалі дзесьці наркотыкі. І тое, выключна ў персанальным выглядзе. А так, ніколі ў жыцці! Мы нездарма прымянялі жорсткія пастановы, у тым ліку і законы, разам з вамі, каб ад іх адступіцца. Не вырабляй. не распаўсюджвай. Ну і, пажадана, каб не ўжывалі. Там, вядома, меншае пакаранне, але нарката — гэта страх, трагедыя, бяда".

Лукашэнка нагадаў, што больш за ўсё злачынстваў людзі здзяйсняюць пад уздзеяннем наркотыкаў і алкаголю

"У нас кожны наркаман мае два аўтамабілі, асабліва тыя, хто вырабляе і распаўсюджвае, — перакананы ён. — Гэта не бедныя людзі. Аддалі камусьці, накармілі, нанюхалiся, накалоліся, паехалі. Здзейснілі злачынства. Загінулі людзі. Я ўжо не кажу пра генафонд — хто народзіцца і каму потым гадаваць гэтых дзяцей... і іх потым лячыць. Вы ўяўляеце, які гэта пласт? А гэта забівае нацыю!"

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч прапанаваў вярнуцца да абмеркавання праблемы.

"Так што, трэба вярнуцца і абмеркаваць гэтую тэму. Паглядзім на пытанне, якое ён ад імя міліцыі паставіў, па ўжыванні. Па спажыўцах гэтых наркотыкаў. Але па вытворчасці і распаўсюджванні — гэта нягоднікі поўныя. Наўрад ці там будзе нейкае паслабленне. Але не буду забягаць наперад, мы гэта ў бліжэйшы час абмяркуем".

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 19.04: