Лукашэнка — айцішнікам: вы ж разумныя ўсе, чаго вы плачаце?

Лукашэнка — айцішнікам: вы ж разумныя ўсе, чаго вы плачаце?

Аляксандр Лукашэнка ў гутарцы з расійскім журналістам Сяргеем Брылёвым расказаў, як дапамагаў "яйкагаловым" айцішнікам развівацца ў Беларусі. Інтэрв'ю падрыхтаванае для іэлеканала "Расія 24". Аднак дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА ўжо выклала поўны тэкст гутаркі. 

Па словах Лукашэнкі, на пачатку стварэння Парка высокіх тэхналогій беларускія вытворцы "працавалі на падрадзе і субпадрадзе ды стваралі нейкія праграмы для амерыканскіх кампаніяў". "Цяпер мы пачалі ствараць у цэлым прадукт. Вось як трактар ​​— тут стварылі і прадалі. Для трактара мы яшчэ ў Расіі купляем палову, а тут з нуля ўсе ствараем. І мы хочам не толькі частка нейкую гэтага прадукта ствараць, дапусцім, для "Майкрасофт". Мы хочам прадаваць цэлым, стварыўшы прадукт. Ён значна даражэйшы", — патлумачыў беларускі кіраўнік.

Ён распавёў, што сустракаўся з кіраўнікамі 10-12 замежных кампаніяў. І адзін з амерыканцаў нібыта патлумачыў: "Ведаеце, калі хочаш нешта зрабіць у гэтай айцішнай сферы, дык едзь у Амерыку, калі ты хочаш зрабіць нешта складанае — едзь у Індыю, але калі ты хочаш стварыць нешта і зрабіць немагчымае — едзь у Беларусь". Гэта вельмі ўразіла кіраўніка Беларусі, і пасля гэтага ён вырашыў дапамагаць айцішнікам. 

"І мы паволі ішлі да гэтых блокчэйнаў, крыптавалютаў, дайшлі да іх. І спыніліся. Складана. І калі прыйшлі да гэтай тэмы, я запрасіў айцішнікаў: яны ўсё плачуцца там, у СМІ, аж да апазіцыйных, — штосьці ім не хапае. Я сабраў іх і пытаю: ну, вы ж разумныя ўсё, чаго вы плачаце, з чым вы прыйшлі? Глядзяць на мяне. Вось я вам, кажу, даю паўгода тэрмін, напішыце ўсё, што вы хочаце, што вам сёння перашкаджае працаваць у Беларусі. Так, мы прасунутыя і іншае. Час прайшоў, у штосьці ўпёрліся, нешта перашкаджае. Ну, скажыце. Я не настолькі прасунуты. Я-та, кажу, і да камп'ютара не падыходжу, ёсць у мяне каму працаваць з гэтым камп'ютарам", — прызнаўся Лукашэнка.

Ён распавёў, што прапанаваў прынесці яму праекты законаў, указаў і гэтак далей, і далучыў да распрацоўкі эканамічную частку ўрада. Распрацоўка законапраектаў заняла паўгода. 

"Яны прыйшлі і прынеслі ўсё тое, што ім трэба, і ўсё тое, што трэба прыбраць, што перашкаджае. Поўная свабода. Ну, я кажу, і адказваць за гэта будзеце. І ім сказаў, за што адказваць. Падаткаў там, вядома, амаль няма, акрамя невялікага падаходнага падатку, але ўсе грошы заробленыя павінны вярнуцца ў краіну. Усё да капейкі вяртаюць. А потым выдаткоўвайце, як хочаце. Імпартнае купляйце (забаронаў ніякіх няма), жыллё сабе будуйце. Я вам буду таксама дапамагаць — і жыллё, і лабараторыі, і аўдыторыі, і базы нейкія, дзе наша адказнасць", — падзяліўся падрабязнасцямі кіраўнік дзяржавы.

У выніку, па яго словах, бізнэсоўцы-айцішнікі цяпер фінансуюць адукацыю са сваіх грошай. Яны аплочваюць пэўную колькасць месцаў у дзяржаўных ВНУ, дзе адбываецца падрыхтоўка будучых работнікаў для IT-сферы. І не толькі фінансуюць, але і чытаюць лекцыі для студэнтаў. 

"І я прыняў іх прапановы і толькі пытаюся, што яшчэ трэба. Я іду і ім дапамагаю", — паведаміў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі