Лукашэнка: Я страшэнна люблю футбол і хацеў быць вялікім спартоўцам

Лукашэнка: Я страшэнна люблю футбол і хацеў быць вялікім спартоўцам

Падчас наведвання мінскай школы №61 Аляксандр Лукашэнка распавёў пра свае дзіцячыя мары, паведамляе яго прэс-служба

У прыватнасці, ён паведаміў, што марыў быць кіраўніком дзяржавы. "Я тады не думаў пра тое, каб стаць прэзідэнтам. І думаць не мог. Па-першае, прэзідэнтаў у краіне не было. Былі генеральныя сакратары. Але я таксама не думаў пра тое, каб стаць нейкім там сакратаром", — падзяліўся Лукашэнка.

Па яго словах, адзінай яго марай было палепшыць жыццё для сваіх аднавяскоўцаў: "Скажу шчыра і сумленна: у мяне было адзінае жаданне, — паколькі я жыў не ў лепшым сяле, бачыў пакуты гэтых людзей, бачыў недахопы, бачыў, як яны жылі, — у мяне было вялізнае жаданне ўзяць нейкую тэрыторыю, гаспадарка, і гэтым людзям зрабіць нешта добрае". 

Дарэчы, цяпер у роднай вёсцы Лукашэнкі — Александрыі на Шклоўшчыне — створаны аграгарадок. Штолета там да Купалля ладзяць вялізнае свята "Александрыя збірае сяброў". 

Яшчэ адным жаданнем у дзяцінстве кіраўнік Беларусі назваў прафесійны спорт. "Я страшэнна люблю футбол і хацеў быць вялікім спартоўцам. Але я не трапіў ні да якога трэнера, дый гаворкі не магло быць. Як маглі, так і гулялі", — прызнаўся Лукашэнка школьнікам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі