Лукашэнка: выйдзе Сярожа з СІЗА, руліць будзе ён

Лукашэнка: выйдзе Сярожа з СІЗА, руліць будзе ён

17 жніўня падчас размовы з рабочымі Мінскага завода колавых цягачоў Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра Святлану і Сяргея Ціханоўскіх. Яго словы прагучалі ў эфіры тэлеканала АНТ.

"Перамагла. Што будзе наступным яе крокам? — гаварыў пра Ціханоўскую Лукашэнка. — Наступным яе [Святланы Ціханоўскай] крокам будзе... Выпусцім палітвязняў. Чаму? Там жа Сярожа сядзіць. Выйдзе Сярожа адтуль і ніякіх паўторных выбараў не будзе, руліць будзе ён, а яна будзе зачытваць. Ну што мы, ідыёты. не разумеем?! Вы гэтага хочаце?.. Ніякіх паўторных выбараў. І нават Віцьку Бабарыку ніхто не выпусціць!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі