Вы тут

Лукашэнка выступіць з пасланнем у пятніцу ў Палацы Рэспублікі

Аляксандр Лукашэнка і інтэграцыя / Ілюстрацыйнае фота kommersant.ru

Аляксандр Лукашэнка выступіць з пасланнем "да народа і парламента" ў пятніцу, 28 студзеня, у Палацы Рэспублікі. Яго выбралі, каб "максімальна пашырыць кола запрошаных", паведамляе прэс-служба Лукашэнкі. На яго збіраюцца прывезці дэлегацыі "гасцей з рэгіёнаў". У спісе запрошаных больш за 2500 чалавек.

Згаданае мерапрыемства будзе транслявацца ў жывым эфіры на дзяржаўных тэлеканалах і радыё.

Як вядома, ідзе падрыхтоўка да канстытуцыйнага рэферэндума, прызначанага на 27 лютага. І гэта будзе адной з тэмаў выступу Аляксандра Лукашэнкі. Хоча ён выказацца і на тэму гісторыі і вытокаў беларускай дзяржаўнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.