Лукашэнка — віцэ-прэм'еру Русаму: Гэта турма, Міхаіл Іванавіч! (відэа)

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што вытворцам малака ў гэтай вобласці ў парадку эксперыменту прадаставяць права самастойна вызначацца з цаной і пакупнікамі сваёй прадукцыі. Таксама Лукашэнка пацікавіўся, як працуюць мясакамбінаты. Калі для іх загрузкі не хапае ўласнай сыравіны, ён даручыў яе імпартаваць. А самі свінакомплексы ў першым квартале 2015 года павінны быць забяспечаны санітарнай абаронай, за што адказвае віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы.


Лукашэнка: "Я яшчэ раз вас папярэджваю. Не дай Бог, хоць адна вобласць і ты за гэта адказваеш, не выйдзе на свініну, якая была і не прырасцеце. Мы павінны народу даць мяса! Так, бяда, так, чума і іншае... І не дай Бог, я праеду па 14-ці яго ці колькі [свіна]комплексах, і не ўбачу той біялагічнай абароны, пра якую вы мне балабоніце. Гэта турма, Міхаіл Іванавіч, гэта турма!".

Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць высокую эфектыўнасць у час жніва. Яно сёлета будзе як ніколі "ваенным". "Хлеб вырас цудоўны, і яго трэба ўбраць да грама", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

На відэа згаданы эпізод пра мяса і перспектыву турмы гл. ад 3.34.

Фота — ria.ru, ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі