Вы тут

Лукашэнка: урад кантралюе цэнаўтварэнне, а некаторыя цэны выраслі ў два разы

Пасяджэнне ў Аляксандра Лукашэнкі / БЕЛТА

Ужо з 2021 года беларуская эканоміка павінна расці сярэднесусветнымі тэмпамі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 ліпеня на сустрэчы з кіраўніцтвам Нацбанка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што перад новым складам урада ён паставіў задачу знайсці для нацыянальнай эканомікі сёлета шанейц руху наперад. "Мы проста не можам сабе дазволіць каціцца ўніз, таму што адтуль будзе вельмі цяжка падымацца. Наколькі гэта магчыма, мы павінны ўтрымацца пры ўсіх праблемах сёлета", — перадае БЕЛТА яго словы.

Лукашэнка загадаў дапамагчы прадпрыемствам, якія трапілі сёлета ў складаную сітуацыю. Але пры гэтым загадаў не падтрымліваць тых, хто пачаў скарачаць работнікаў. "Прытым меры за тое, што выкідваюць людзей на вуліцу, будуць самыя жорсткія. Але тым, у каго ёсць "жывыя" экспартныя кантракты або хто запусціў інвестыцыйны праект, трэба дапамагчы абавязкова. Гэта грошы зваротныя", — дадаў ён.

Таксама беларускі кіраўнік анансаваў нараду з урадам у бліжэйшыя дні. Ён выказаў незадавальненне ростам цэн: "Як можна так займацца, кантраляваць цэнаўтварэнне, а ў той жа час цэны на некаторыя тавары (ужо ў СМІ праслізгвае) падняліся амаль у два разы?".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.