Лукашэнка: У Шорца былі занадта блізкія дачыненні з некаторымі гандлярамі

Лукашэнка: У Шорца былі занадта блізкія дачыненні з некаторымі гандлярамі

20 снежня на нарадзе з "актывам Мінска" Аляксандр Лукашэнка агучыў адну з прычын адстаўкі кіраўніка Мінгарвыканкама Андрэя Шорца. Ён працаваў на гэтай пасадзе чатыры гады, а да таго быў міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Лукашэнка адправіў Шорца ў адстаўку 24 лістапада, на яго пасаду прызначыў Анатоля Сівака, міністра транспарту і камунікацый.

На нарадзе кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу Сівака на гандаль у сталіцы: "Трэба звярнуць сур'ёзную ўвагу на "сеткавых монстраў", якія ў вас квітнеюць і пахнуць. Я ведаю, чаму. У вашага былога мэра занадта блізкія былі дачыненні з некаторымі гандлярамі. Я гэта таксама вельмі добра ведаю. Гэта адна з прычын, чаму ён сёння ўжо не працуе".

У справаздачы з нарады прэс-служба кіраўніка дзяржавы не давала згадку пра Андрэя Шорца, але гэтыя словы прагучалі ў рэпартажы на тэлеканале "Беларусь 1".

Таксама Лукашэнка заявіў, што "нельга знішчыць крамы крокавай даступнасці... яны павінны існаваць". Ён спаслаўся на досвед Заходняй Еўропы. "Ніякай тут манаполіі быць не можа, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Ладна, набудавалі. Але вы кіруйце імі!.. Набудавалі, а канкурэнцыі няма ніякай.... Цэны — гэта галоўная праблема".

Больш навінаў за 20 снежня ў праграме „Петарда” 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі