Лукашэнка: У бліжэйшыя гады людзі забудуць пра праблему росту коштаў
![Лукашэнка: У бліжэйшыя гады людзі забудуць пра праблему росту коштаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000343_1acd32691dedcadbca66cec552662291.jpg.webp?itok=FdNp33ln)
У бліжэйшыя гады людзі забудуць пра праблему росту коштаў. Такую заяву падчас наведвання Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка ў Хойніцкім раёне зрабіў Аляксандр Лукашэнка. Ён прызнае, што “людзей пакуль гэта хвалюе”. “Але ўпэўнены, што калі нам удасца захаваць інфляцыю на гэтым узроўні, то гэты і наступны гады — і людзі забудуць аб гэтай праблеме”, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы не выключае, што па выніках 2017 года ўзровень інфляцыі можа быць істотна ніжэйшы, чым планавалася. “Пажадана, каб мы выйшлі на інфляцыю 3-4% па году”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён таксама адзначыў: “Калі адсутнічае рост цэн — гэта добра і для людзей, і для вытворцаў. Вытворцы да гэтага прыстасоўваюцца, пачынаюць рэгуляваць сабекошт і выходзіць на нармальную рэнтабельнасць”.