Лукашэнка: "Трэба працаваць як у Беларусі, тады не будзе як у Італіі"

Лукашэнка: "Трэба працаваць як у Беларусі, тады не будзе як у Італіі"

Падчас наведвання навукова-вытворчага прыватнага прадпрыемства "Адані" Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з дырэктарам па развіцці прадпрыемства. Высветлілася, што ён прыехаў з Шры-Ланкі, таксама працуе кардыёлагам у адной з мінскіх паліклінік.

"Жадаю вам, не хварэйце", — сказаў замежнік Лукашэнку. Гэтыя словы прымусілі кіраўніка дзяржавы вярнуцца і зноў выказацца на тэму каранавіруса.

"Ты, напэўна, не тыя рэсурсы чытаеш, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Мяне праз дзень: то хаваюць, то каранавірусы, то яшчэ штосьці... Я, праўда, у іх не веру".

Беларускі кіраўнік расказаў, што нядаўна пачуў пра каранавірус ад нейкага спецыяліста. Што новы каранавірус на 90% падобны па структуры на ранейшыя, ужо знаёмыя навукоўцам. А ў 10% "яшчэ трэба разабрацца".

"А мы пачынаем тут панікаваць, крычаць, гвалтаваць, — гаварыў Лукашэнка. — Трэба працаваць як у Беларусі, тады не будзе як у Італіі". Пры гэтым кіраўнік дзяржавы пастукаў па драўляным стале.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі