Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком місіі МВФ, каб абмеркаваць "1-2 пытанні"

Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком місіі МВФ, каб абмеркаваць "1-2 пытанні"

16 сакавіка ў Мінску прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка місіі Міжнароднага валютнага фонду па Беларусі Пітэрам Долманам. Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, гаворка ішла пра супрацоўніцтва нашай краіны з МВФ. Лукашэнка сказаў, што ім трэба абмеркаваць "літаральна 1-2 пытанні".

"І хачу сказаць, што я не перамовы весці вас запрасіў, таму што ведаю, што вы актыўна супрацоўнічаеце з нашымі спецыялістамі па праблематыцы адносінаў з МВФ, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — У мяне ёсць пара пытанняў, якія я хацеў бы абмеркаваць. Для мяне і краіны яны вельмі важныя".

Паводле слоў Лукшэнкі, ён хоча праінфармаваць госця пра сітуацыю ў Беларусі. Як вядома, улады Беларусі ўжо працяглы час спадзяюцца атрымаць крэдыт — 3,5 млрд долараў.

БЕЛТА дадае, што Беларусь і МВФ апошнім часам абмяркоўвалі "тэхнічныя моманты". У пачатку лютага першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі заявіў, што гэта — пытанне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, узровень кампенсацыі насельніцтвам; пытанне стратэгіі павышэння эфектыўнасці кіравання дзяржаўнымі прадпрыемствамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі