Лукашэнка: Што ўвогуле адбываецца на ўкраінскай мяжы? (відэа)

Аляксандр Лукашэнка 5 снежня сустрэўся з старшынёй Дзяржаўнага памежнага камітэта Леанідам Мальцавым. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў сур'ёзна адносіцца да пытання дэмаркацыі мяжы з Украінай.

"Вельмі важнае пытанне — украінская мяжа, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі "Інтэрфакс". — Мы дамаўляліся, што нам трэба сур'ёзным чынам весці працы на ўкраінскай мяжы ў плане яе дэмаркацыі. Украінскія сябры не могуць на нас пакрыўдзіцца, таму што не мы былі ініцыятарамі гэтага, яны гэтага захацелі, яны гэтую працу пачалі, мы вымушаны былі таксама пачаць гэтыя працы. Як яны працуюць, як мы працуем і што ўвогуле адбываецца на ўкраінскай мяжы, наколькі яна можа нас сёння насцярожваць, хваляваць і гэтак далей?".

Мальцаў падкрэсліў, што стан памежнай бяспекі нашай краіны ацэньваецца як стабільны. Сур'ёзна павышаны ўзровень інжынернага абсталявання мяжы, найперш на паўднёвым накірунку. У Мазыры завяршаецца разгортванне новага памежнага атрада. Паводле слоў Леаніда Мальцава, Дзяржаўны памежны камітэт гатовы да любых зменаў сітуацыі, у тым ліку і з-за калядных і навагодніх святаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі