Лукашэнка: шмат "хламу" было, напрыклад, вышэйшая матэматыка

Лукашэнка: шмат "хламу" было, напрыклад, вышэйшая матэматыка

2 верасня падчас размовы са старшакласнікамі СШ № 93 Мінска Аляксандр Лукашэнка паразважаў пра тое, якія прафесіі могуць быць запатрабаваныя ў будучыні. Ён параіў хлопцам і дзяўчатам спакойна вучыцца і чакаць, калі праявяцца "здольнасці да чагосьці", і не ставіць перад сабой недасягальных мэтаў. Не раіў ён усім імкнуцца ў IT-сферу. Сказаў, што захапляецца прафесіяй механізатара.

Лукашэнка прызнаўся, што яму, "чалавеку вясковаму", было цяжкавата ў школе. А пасля ён мусіў "перавучвацца... адукацыю новую атрымліваць" на эканамічным факультэце.

"Шмат там "хламу" было, я ўжо цяпер як прэзідэнт гэта прыбіраю ў ВНУ, шмат непатрэбнага,цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі sb.by. Напрыклад, вышэйшая матэматыка. Трэба разумець, што гэта такое, але так глыбока даваць яе…".

Па словах кіраўніка дзяржавы вышэйшая матэматыка "у такім аб'ёме" яму не спатрэбілася ні падчас працы ў сельскай гаспадарцы, ні ў прамысловасці. "Але мы ж усё роўна ўбіваем чалавеку ў галаву гэтую вышэйшую матэматыку, — абураецца Лукашэнка. — Калі ты матэматык, фізік і іншае — гэта трэба. Таму я настойваю: не трэба, каб шпігавалі дзяцей у школе адзінаццаць гадоў ўсім і ўсімі. Трэба даць базу, каб ён мог вызначыцца, чым займацца далей".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі