Лукашэнка: "Любы айцішнік пасля працы куды ідзе? У краму. А там пакуль не IT"

Лукашэнка: "Любы айцішнік пасля працы куды ідзе? У краму. А там пакуль не IT"

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі развіццю IT-сферы надалі празмерную ўвагу, перадае БЕЛТА. 

"Што тычыцца IT, мы пераціснулі ў грамадстве гэтую тэму. Усе хочуць быць айцішнікамі. Але ўсе вы не будзеце айцішнікамі", — перасцярог ён старшакласнікаў падчас візіту ў 93-ю школу ў Мінску. 

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ствараў у Беларусі IT-сферу з нуля і добра яе ведае. У гэтай сферы, кажа Лукашэнка, не ўсё так добра і цудоўна. Але галоўнае — не ў кожнага ёсць адпаведныя схільнасці і здольнасці.

Ён адзначыў, што іншыя працоўныя напрамкі не менш важныя для эканомікі краіны і для жыцця людзей у цэлым. "Любы айцішнік пасля працы куды ідзе? У краму. А там пакуль не IT, а селянін, рабочыя (адзенне, абутак, прадукты)", — падкрэсліў беларускі кіраўнік. Па яго словах, IT-сфера сёння пакуль што працуе як дапаможны элемент. "Толькі не стаўце перад сабой мэту: абавязкова IT. Вы проста будзеце перад сабой ставіць фальшывыя мэты", — настроіў Лукашэнка старшакласнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі