Лукашэнка распавёў Пампеа пра беларускую дыктатуру

Лукашэнка распавёў Пампеа пра беларускую дыктатуру

1 лютага працягваецца візіт у Мінск дзяржаўнага сакратара ЗША Майка Пампеа. За кулісамі мерапрыемства Аляксандр Лукашэнка патлумачыў амерыканскаму госцю сутнасць беларускай дыктатуры:

"У нас дыктатура адрозніваецца тым, што ўсе ў суботу адпачываюць, а прэзідэнт працуе", — цытуе кіраўніка Беларусі тэлеграм-канал "Пул Першага":

Падчас афіцыйнай сустрэчы джяржсакратар ЗША выказаў занепакоенасць парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі.

— Мы працуем над пытаннямі правоў чалавека. У нас ёсць занепакоенасць па гэтым пытанні, і мы будзем працягваць прасоўваць рэформы, каб былі абароненыя правы людзей, — сказаў Пампеа. — І мы ўпэўненыя, што зможам дамагчыся поспеху ў нашых узаемных адносінах. Зараз мы шукаем магчымасці, паколькі я з'яўляюся першым дзяржсакратаром, які наведаў вашу краіну на працягу больш як дзвюх дэкадаў.

Апроч таго Пампеа заявіў, што ў бліжэйшы час ЗША прызначыць амбасадара ў Беларусі, якога няма ў нашай краіне з 2008 года. Беларусь выслала кіраўніка амерыканскай дыпмісіі пасля таго, як Вашынгтон увёў санкцыі супраць Мінска з-за парушэння правоў чалавека.

Аляксандр Лукашэнка падзякваў Майку Пампеа за "рызыку" прыехаць у Мінск пасля непаразуменняў, якія ўзніклі ў Беларусі з былой уладай ЗША. Беларускі лідар паабяцаў шчыра адказаць на ўсе пытанні, якія хвалююць дзяржсакратара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі