Лукашэнка распавёў, калі прызнае Крым расійскім
![Лукашэнка распавёў, калі прызнае Крым расійскім](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/0148-media-521a83d4-query.jpg.webp?itok=N4Ct5LUO)
9 жніўня на "Вялікай размове" Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз згадаў пытанне з магчымым прызнаннем Беларуссю ўкраінскага Крыма расійскім. Ён спаслаўся на расійскіх прапагандыстаў, якія рэгулярна задаюцца такім пытаннем у эфірах расійскіх тэлеканалаў. "Калі апошні алігарх у Расіі прызнае Крым і пачне пастаўляць туды прадукцыю, за мной справа "не заржавее", — заявіў Лукашэнка.
Расія акупавала Крым у 2014 годзе. З-за гэтага Захад увёў супраць РФ санкцыі. З таго часу Аляксандр Лукашэнка шмат разоў адказваў на пытанне, калі ж саюзнік Расіі прызнае Крым расійскім. Звычайна ён спасылаўся на тое, што не хоча, каб на Беларусь наклалі за гэта санкцыі.
А журналіст з Грузіі на "Вялікай размове" падзякаваў Лукашэнку за тое, што ён не прызнаў незалежнасць ад Тбілісі Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.