Вы тут

Лукашэнка распавёў, калі можа перакрыць транзіт газу ў Еўропу

Лукашэнка пагражае перакрыць транзіт газу ў ЕС / gornovosti.ru

Беларуская ўлада можа перакрыць транзіт расійскага газу ў Еўропу. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT. 

"Калі санкцыі, якія яны ўводзяць або ўвядуць у будучыні, паставяць нас у надзвычайнае становішча і ў нас не будзе ніякага выйсця адказаць іншымі мерамі на іх санкцыі, мы скарыстаемся і гэтай жорсткай мерай",паведамляе БЕЛТА заяву Лукашэнкі.

Гэта не першая падобная пагроза з вуснаў кіраўніка Беларусі.

У Маскве ўжо адрэагавалі на заяву. Прычым рэакцыя таксама была традыцыйнай. "Спадзяемся, нішто не перашкодзіць Расіі застацца бездакорным пастаўшчыком "блакітнага паліва", — перадае "Спутник" словы прадстаўніка Крамля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.