Лукашэнка распавёў, хто дапамог Беларусі атрымаць права на правядзенне ЧС-2021

Лукашэнка распавёў, хто дапамог Беларусі атрымаць права на правядзенне ЧС-2021

Аляксандр Лукашэнка распавёў, хто дапамог Беларусі атрымаць права на правядзенне хакейнага чэмпіянату свету 2021 года. У чацвер ён паўдзельнічаў ва ўрачыстым адкрыцці ў Мінску XIV Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея і рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакею “Залатая шайба” (у апошніх у складзе каманды “Грыфоны” ўдзельнічае малодшы сын кіраўніка дзяржавы Мікалай).

У сваёй прамове Лукашэнка адзначыў, што дасягненні беларускіх спартсменаў на сусветных арэнах грунтуюцца на трывалым падмурку дзіцяча-юнацкага і масавага спорту. Ён нагадаў, што ў 2021 годзе ў нашай краіне пройдзе чэмпіянат свету па хакею. “Гэта было б немагчыма без тых хлопцаў і ў добрым сэнсе слова чыноўнікаў, функцыянераў ад спорту, якія прыязджалі да нас сюды, у Мінск, на Калядны міжнародны турнір… Нам удалося здзейсніць неверагоднае”, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба.  

Сёлета ў Калядным турніры паўдзельнічаюць 8 каманд: Швецыі, Расіі, Швейцарыі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Балканаў, Кітая, Чэхіі і кіраўніка Беларусі. На працягу чатырох дзён яны будуць гуляць на двух пляцоўках “Чыжоўка-Арэны”. Спаборніцтвы “Залатой шайбы” праходзяць паралельна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі