Лукашэнка распавёў еўрапейскім паслам, што Беларусь хоча адмены санкцыяў

12 снежня Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы амбасадараў розных краін у Беларусі. Еўрапейскім паслам беларускі кіраўнік заявіў, што канструктыўны падыход да ацэнкі сітуацыі ў Беларусі паслужыць нармалізацыі адносін з ЕС.

Акрамя таго, Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь выступае за адмену ўсялякіх санкцыяў, бо яны наўпрост адбіваюцца на ўзроўні жыцця простых людзей, перадае БЕЛТА. Нагадаем, што пад санкцыі Еўрасаюза і ЗША трапілі шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў і некаторыя бізнэсоўцы.  

Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што 2014 год стаў адным з самых складаных у сусветнай палітыцы за апошнія некалькі гадоў. Па яго словах, некаторыя дзяржавы імкнуцца ўплываць не толькі на рэгіянальныя працэсы, але і спрабуюць змяніць глабальны баланс сіл. Вынікам гэтага становіцца рост напружанасці ў свеце, зніжэнне даверу да партнёраў, санкцыйнае супрацьстаянне.

Фота — nnm.me

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі