Лукашэнка раскрытыкаваў урад за сітуацыю ў алкагольнай прамысловасці

20 жніўня Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду, прысвечаную вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі. Ён запатрабаваў навесці ў гэтай сферы жорсткі парадак. "Мы не павінны дапусціць, каб беларускі народ губілі няякаснымі падробкамі і нізкапробным контрафактом", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы скрытыкаваў нерашучыя дзеянні ўраду ў абароне ўнутранага рынку. Паводле яго слоў, менавіта палітыка Савета міністраў прывяла да таго, што "загубіла галіну". Лукашэнка адзначыў, што акцызы прывялі да павелічэння кошту, а гэта, разам з нелегальным гандлем, паўплывала на зніжэнне попыту на айчынную прадукцыю, а значыць бюджэт церпіць страты. На нарадзе была агучаная прапанова аб узмацненні адказнасці за пастаўкі ў нашу краіну кантрафактнай прадукцыі, аж да канфіскацыі транспартных сродкаў.

Лукашэнка падкрэсліў, што прыватныя структуры занялі каля 35% рынку алкагольнай прадукцыі ў Беларусі ды пацяснілі дзяржаўныя структуры.

Фота: БЕЛТА