Вы тут

Лукашэнка расказаў пра спробы абвясціць аўтакефалію БПЦ

Аляксандр Лукашэнка ў Жыровіцкім манастыры / @pul_1​

Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Жыровіцкі манастыр расказаў пра спробы абвясціць аўтакефалію Беларускай праваслаўнай царквы.

"Лісты пайшлі ў Канстанцінопаль, да нашага патрыярха (ён пра гэта мне казаў), ды і тут мы ўжо бачым гэты разварот",цытуе Лукашэнку агенцтва БЕЛТА.

Па яго словах, апаненты ўлады спрабавалі "зламаць праваслаўе ў Беларусі". Ён зноў казаў пра бліцкрыг, "які не атрымаўся", і "заляцанні з народам (кветачкі і іншыя блюзнерствы)". Частка святароў таксама, па словах Лукашэнкі, "была падключаная да гэтага".

"Была спроба падключыць амаль усе каталіцкія, і многія паддаліся на гэта. І ў нас сярод праваслаўных былі пэўныя хістанні, з якімі на сённяшні дзень і ўладыка, і праваслаўная царква справіліся", — сказаў ён.

Нагадаем, у чэрвені быў адхілены ад служэння архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Афіцыйнай прычынай яго адстаўкі назвалі стан здароўя. Але сам Арцемій пазней казаў, што ў яго няма сур'ёзных праблем са здароўем, якія перашкаджалі б яму служыць.  

У мінулым жніўні пасля выбараў і жорсткага падаўлення пратэстаў Арцемій асудзіў гвалт. Падчас адной з казаняў ён заявіў, што "мы не гаворым, якая там палітыка, які палітык, якая ўлада. Мы гаворым аб тым, што чыніцца беззаконне. Нашы людзі проста звярэюць і раздзіраюць сваіх жа братоў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.