Вы тут

Трэба будзе, ўладкуюся ў прыходзе вартаўніком — архіепіскап Арцемій аб адстаўцы

Архіепіскап Арцемій

Адхілены ад служэння архіепіскап  Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій распавёў у інтэрв'ю рускай службе Радыё Свабода аб прычынах і абставінах сваёй адстаўкі.

Па яго словах, гэта адбылося з падачы дзяржавы. Пасля таго, як вулічныя пратэсты былі падушаныя, прадстаўнікі ўлады паехалі з размовамі па епархіях.

"Чуў, што просяць не маліцца за тых, хто ў зняволенні. Такія малітвы забароненыя, каб нідзе не было ні найменшага іншадумства", — распавёў владыка.

Вінаваты ў тым, што наведваў зняволеных

Арцемій распавёў журналістам аб прэтэнзіях, якія яму прад'явілі перад адстаўкай. Першае — "што я падзяліў грамадства на два лагеры па палітычных матывах", але гэта не так, настойвае ён.

"Я даў маральную ацэнку таго вар'яцтва, калі здзекуюцца над людзьмі. Тое, што яны мне прад'явілі, — гэта было смяхотна", — кажа епіскап на спакоі.

Яму паказвалі фатаграфію кошыкі з велікоднымі яйкамі, на якіх была намаляваная "Пагоня". Але "выява гэтага герба не з'яўляецца злачынствам", — кажа Арцемій. І, па-другое, "калі недзе дзіця намаляваў на яйку "Пагоню", я павінен пра гэта ведаць і карныя захады прымаць?". Ён нагадаў, што Вялікдзень — гэта свята радасці, "людзі малююць тое, што свяшчэнна і дорага для іх, гэта адпавядае велікоднаму ўспрыманню жыцця".

Узгадалі яму і выкананне малітоўнага гімна "Магутны Божа" на прыступках Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора ў Гродне ў жніўні 2020 года.

"Мы яго гадамі спявалі. У нас музычны фестываль "Каложскі Дабравест" з міжнароднай музычнай праграмай заўсёды пачынаўся з гэтага спева, а тут раптам гэта стала забаронена і ледзь не антыцаркоўным", — распавядае адхілены ад служэння Гродзенскі архіепіскап.

Яму таксама паставілі ў віну наведванне зняволеных і тое, што ён прыносіў ім ваду і лекі.

"Тое, што Хрыстос сказаў: "Я быў хворы, і вы наведалі мяне, у вязніцы быў, і вы прыйшлі да мяне", — мы не павінны прымаць за кіраўніцтва да дзеяння? Для нас павінна быць важна ўказанне кіраўніцтва. Ніякіх наведванняў", — кажа Арцём.

Па стане здароўя?

Афіцыйна было абвешчана, што рашэнне аб адстаўцы архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага было прынята "па стане здароўя". Сам Арцемій пры гэтым кажа, што на здароўе ён ня скардзіўся і прашэнні аб адстаўцы не падаваў.

"Я не лічу, што па стане здароўя я не магу служыць. Ёсць, вядома, ўзроставыя праблемы, я надаю ім увагу, але сітуацыя некрытычная. Няма ніякіх сведчанняў з боку медыкаў, няма прад'яўленняў мне, на падставе чаго. Я Сіноду прама сказаў: "Вы робіце несумленна, вы пазбавілі мяне кафедры. А мне не сорамна сыходзіць на супакой", — распавёў ён журналістам

Яму не дазволілі застацца ў Гродне. Са слоў Арцемія, яму "загадана чамусьці пакінуць сваё месца жыхарства. Я павінен з'ехаць у Менск, каб застацца там у поўнай адзіноце".

"Хочуць загнаць мяне ў кут. Будзем жыць. Дзяржаўная пенсія ў мяне ёсць... паглядзім, трэба будзе, ўладкуюся на працу ў парафіі вартаўніком", — заявіў адпраўлены ў адстаўку архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.

Гарадзенскі архіепіскап быў адным з нямногіх прадстаўнікоў Беларускай Праваслаўнай Царквы, хто пасля выбараў публічна асудзіў гвалт. Падчас аднаго з выступаў ён заявіў, што "мы не кажам, якая там палітыка, які палітык, якая ўлада. Мы гаворым аб тым, што чыніцца беззаконьне. Нашы людзі проста звярэюць і раздзіраюць сваіх жа братоў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.