Лукашэнка расказаў, калі з’явіцца абноўлены “дэкрэт аб дармаедах”

Лукашэнка расказаў, калі з’явіцца абноўлены “дэкрэт аб дармаедах”

Абноўлены “дэкрэт аб дармаедах” з’явіцца да 1 кастрычніка, заявіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, ужо завершаная падрыхтоўка новай рэдакцыі дэкрэта № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” і ён чакае грунтоўны даклад на гэтую тэму.

“Грамадства павінна ведаць, што ніякай адмены дэкрэта № 3 быць не можа”, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. Ён не выключае, што з паўмільёна чалавек, якія нідзе не працуюць, 200 тысяч могуць вызваліць ад падатку. “Але 300 тысяч дзе? Таму дэкрэт № 3 — гэта 300 тысяч тых, хто павінен працаваць, але не працуе. І мы іх павінны прымусіць працаваць. Вось і ўся ідэалогія”, — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што хаваць у гэтым пытанні ад людзей нічога не трэба.

Дэкрэт № 3 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 красавіка 2015 года. Ён быў закліканы стымуляваць удзел беларусаў у працоўнай дзейнасці, у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Тыя, хто ў гэтым не ўдзельнічаюць, мусілі заплаціць збор. Да людзей пачалі прыходзіць “лісты шчасця” (агулам — 470 тысяч). У адказ па краіне прайшлі стыхійныя акцыі пратэсту. У канцы зімы Лукашэнка заявіў, што дэкрэт не будзе адменены, але яго “канцэптуальна перагледзяць”. На той час збор паспелі заплаціць больш за 51 тысячу чалавек — больш за 15 млн рублёў. Гэтыя грошы людзям мусяць вярнуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі