Лукашэнка — Пуціну: "Мы просім роўных умоваў"

Лукашэнка — Пуціну: "Мы просім роўных умоваў"

"Мы не просім танны газ, танную нафту. Галоўнае, каб былі роўныя ўмовы", — з такой заявай звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да Уладзіміра Пуціна падчас працоўнай сустрэчы ў Сочы. Пра гэта паведамляе сайт president.gov.by.

"У адваротным выпадку мы проста не створым падмурак нашых адносін, дадаў Аляксандр Лукашэнка. — Вы як вучоны, кандыдат эканамічных навук разумееце гэта не горш за мяне. Вось адзіная праблема, над якой у прынцыпе працуюць нашы ўрады. Мы сабраліся для таго, каб вырашыць гэтыя пытанні ".

Сустрэча адбываецца ў рэзідэнцыі Бачараў Ручай. Апроч Лукашэнкі і Пуціна на перамовах прысутнічаюць прэм'ер-міністры і іншыя прадстаўнікі абедзвюх дэлегацый.

Кіраўнікі краін абмяркоўваюць моманты "паглыбленай інтэграцыі", адпаведныя дакументы якой мусяць быць падпісаныя 8 снежня, у дзень 20-годдзя Дамовы аб Саюзнай дзяржаве. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі