Лукашэнка прызнаўся, што яму становіцца блага ад бел-чырвона-белага сцягу

Лукашэнка прызнаўся, што яму становіцца блага ад бел-чырвона-белага сцягу

Аляксандр Лукашэнка падчас кадравых прызначэнняў у чацвер згадаў пра акцыі пратэсту і нацыянальную сімволіку. Ён гаварыў пра тое, што "акрамя каранавіруса, у нас жа і іншыя захворванні рэспіраторныя ёсць" і "лячыць людзей трэба". "І калі мне пачынаюць казаць, што доктар разгарнуў калабаранцкі [бел-чырвона-белы] сцяг, мне адразу становіцца блага, цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — І я не буду аб настаўніках ўжо казаць. Я ўжо, праўда, у апошні час не чую".

Бел-чырвона-белыя сцягі актыўна выкарыстоўваюць удзельнікі акцый пратэсту ў Беларусі. У адказ дзяржаўная прапаганда пачала чарговую хвалю шальмавання нацыянальнай сімволікі. Як вядома, менавіта пад бел-чырвона-белым сцягам прыносіў прысягу першы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі