Лукашэнка прызначыў начальніка факультэта Генштабу Узброеных сіл

Лукашэнка прызначыў начальніка факультэта Генштабу Узброеных сіл

Аляксандр Лукашэнка прызначыў начальніка факультэта Генштабу Узброеных сіл Беларусі. Ім стаў Сяргей Зайцаў. Адпаведны ўказ № 26 быў падпісаны 23 студзеня. Таксама Зайцаў будзе намеснікам начальніка Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. На сайце навучальнай установы сярод кіраўніцтва яго яшчэ няма.

У кароткім паведамленні прэс-службы кіраўніка дзяржавы не адзначаецца, якую пасаду раней займаў Сяргей Зайцаў, якое званне ён мае. Верагодна, раней афіцэр служыў у структуры Генштабу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі