Лукашэнка прыпыніў дзеянне Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе

Танкавы батальён здзяйсняе марш у прызначаны раён, ілюстрацыйнае фота

Танкавы батальён здзяйсняе марш у прызначаны раён, ілюстрацыйнае фота / @modmilby

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб прыпыненні дзеяння Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ). Лукашэнка паставіў подпіс пад дакументам яшчэ 24 траўня, сёння закон апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Раней Беларусь прыпыняла дзеянне ДЗУСЕ ў дачыненні да шэрагу краін, у прыватнасці, Польшчы і Чэхіі. Цяпер дзеянне дамовы прыпыняецца цалкам. Гэта азначае, што Беларусь не будзе прадастаўляць інфармацыю аб сваіх звычайных узбраеннях і тэхніцы, не будзе прымаць інспекцыі. Адзначым, што Расія ў 2023 годзе і зусім дэнансавала гэтую дамову. Следам восенню 2023 года свой удзел у ДЗУСЕ прыпынілі і ЗША. У Вашынгтоне тады заявілі, што гэты крок павысіць магчымасці NATO да "стрымлівання і абароны".

Дамова аб звычайных узброеных сілах у Еўропе была падпісаны ў 1990 годзе ў Парыжы. Подпісы пад дакументам паставілі 16 краін NATO і 6 дзяржаў-удзельніц Арганізацыі Варшаўскай дамовы (Балгарыя, Венгрыя, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславакія). Дамова прадугледжвала колькасныя абмежаванняў на пяць асноўных катэгорый звычайных узбраенняў і тэхнікі ў звычайных узброеных сілах дзяржаў-удзельніц — баявыя танкі, баявыя браняваныя машыны, артылерыю, ударныя верталёты і баявыя самалёты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі