Лукашэнка прыляцеў ва Узбекістан (відэа)

Лукашэнка прыляцеў ва Узбекістан (відэа)

Аляксандр Лукашэнка прыляцеў ва Узбекістан. Самалёт кіраўніка Беларусі прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Ташкент. У пятніцу Лукашэнка паўдзельнічае ў савеце кіраўнікоў краін-чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

На саміце ў Ташкенце наша краіна ўпершыню прыме ўдзел у ШАС на вышэйшым узроўні ў статусе назіральніка. У Аляксандра Лукашэнкі запланаваныя і двухбаковыя сустрэчы. Не выключана, што заўтра адбудзецца двухбаковая сустрэча са старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі і прэм'ер-міністрам Індыі, інфармуе тэлеканал АНТ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі