Лукашэнка прыляцеў ва Украіну з дзевяцігадовым сынам Колем

Як піша "Комсомольская правда в Украине", усе афіцыйныя мерапрыемствы з удзелам кіраўнікоў Беларусі і Украіны адбудуцца ў аўторак, 18 чэрвеня.





Плануецца, што Віктар Януковіч і Аляксандр Лукашэнка правядуць гутарку сам-насам. У другой палове дня чакаецца падпісанне беларуска-ўкраінскіх дакументаў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра тое, што на вышэйшым дзяржаўным узроўні будзе канчаткова вырашанае пытанне пра дэмаркацыю дзяржаўных межаў.



 

Для Колі Лукашэнкі ўкраінцы арганізуюць "асобную праграму". Так сама было падчас нядаўняга візіту ў Арменію. На забаўкі сына беларускага кіраўніка з дзяржбюджэту краіны выдаткавалі 200 тысяч драмаў (480 долараў). Пакуль Лукашэнка-старэйшы быў на перамовах, яго нашчадак паспеў шэсць разоў скарыстацца аўтадромам, 11 разоў — гульнявымі аўтаматамі, здзейсніў заезд на 19 кругоў у картынг-клубе і двойчы паглядзеў фільм у 7D кінатэатры.



 

Фота з сайта прэзідэнта Украіны