Вы тут

Лукашэнка просіць беларусаў сумленна адказаць на пытанні тых, хто да іх прыйдзе

Што адкажуць беларусы?

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі праходзіць "маштабнае сацыялагічнае даследаванне", якое мусіць быць скончанае яшчэ да Усебеларускага народнага сходу, прызначанага на 11-12 лютага! На нарадзе ў аўторак ён звярнуўся да беларусаў: "Калі прыйдуць да вас прадстаўнікі нашых сацыялагічных службаў і зададуць нейкае канкрэтнае пытанне, вельмі прашу аб'ектыўна і сумленна адказаць на гэтыя пытанні".

Па словах Лукашэнкі, ад згаданых пытанняў "залежыць развіццё Беларусі". Сацыялагічнае даследаванне ўжо праходзіць. "Даследавалі частку гарадоў, працоўных калектываў і г. д.", цытуе яго словы БЕЛТА. "У бліжэйшыя дні" будуць апытваць жыхароў вёсак, малых гарадоў, асобных прадпрыемстваў.

"Для мяне асабіста гэта вельмі важна, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Для ўсіх нас вельмі важна, каб мы маглі прыняць добрыя, вывераныя рашэнні. Ананімнасць гарантую цалкам... Ніякага выкладвання пастоў і фатаграфій ні ў інтэрнэце, нідзе не будзе".

Лукашэнка паведаміў, што галоўным даследчыкам выступае нейкая замежная кампанія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.