Лукашэнка — прэзідэнту Індыі: Спробы ізаляваць Беларусь бесперспектыўныя

У Мінску ў Палацы Незалежнасці 3 чэрвеня праходзіць сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Індыі Пранаба Мукерджы. Кіраўнік Беларусі заявіў, што спробы ізаляваць нашу краіну, націснуць на яе "бесперспектыўныя, пакуль мы маем адносіны з такімі гіганцкімі дзяржавамі, як ваша".

Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь хацела б больш глыбокіх і шырокіх адносін з Індыяй. "Мы гатовыя прайсці свой шлях хутка, эфектыўна, адказна, калі будзе на тое вашая воля, мы вельмі хутка можам узняць нашы і гандлёва-эканамічныя адносіны на нармальны ўзровень, які адпавядае нашым патэнцыялам", — цытуе словы беларускага кіраўніка БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што напярэдадні візіту ў Беларусь прэзідэнта Індыі "з аднаго і другога боку" гучалі галасы скептыкаў адносна паглыблення супрацоўніцтва. "Напэўна, будзе правільна, калі мы такіх людзей расчаруем і зробім максімум для таго, каб нашы адносіны былі маштабнымі", — сказаў Лукашэнка.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі