Вы тут

Лукашэнка правёў прызначэнне суддзяў

БЕЛТА

3 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў". У адпаведнасці з ім, старшынёй i суддзёй Брэсцкага абласнога суда прызначаны Антон Гушчын. Дагэтуль ён працаваў старшынёй i суддзёй суда Кобрынскага раёна. Уладзімір Саўчук стаў першым намеснікам і суддзёй Брэсцкага абласнога суда, інфармуе БЕЛТА.

Таксама Лукашэнка прызначыў суддзяў абласных судоў: у Гомельскім будуць працаваць Мікалай Доля, Сняжана Ягорава, Аляксандр Піскуноў і Анатоль Сотнікаў, у Віцебскім — Таццяна Дзегцярова, у Мінскім — Алег Лапека, у Магілёўскім — Сяргей Мазураў. Суддзямі Мінскага гарадскога суда прызначаны Ігар Любавіцкі і Яўген Чадзюк.

Гэта няпоўны спіс. Ва ўказе змешчана інфармацыя і пра іншыя прызначэнні і вызваленні суддзяў у розных рэгіёнах краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.