Лукашэнка правёў нараду па зямельных участках, якія выдаюць інвестарам

Лукашэнка правёў нараду па зямельных участках, якія выдаюць інвестарам

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў выключыць залішнія адміністрацыйныя бар'еры і празмерную бюракратыю пры выдачы зямельных участкаў. Такая заява прагучала на нарадзе па пытаннях удасканалення заканадаўства аб адабранні і выдачы зямельных участкаў.

"Перадача зямлі павінна прыносіць дзяржаве эканамічную выгаду. Пры гэтым трэба выключыць лішнія адміністрацыйныя бар'еры і празмерную бюракратыю", — цытуе БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка нагадаў, што спярша гэтыя пытанні жорстка кантраляваліся, а потым кіраўнікам вобласці далі магчымасць прымаць рашэнні на месцах, прадастаўляючы зямлю інвестарам. Але ў выніку з'явіліся закінутыя тэрыторыі. Таму кіраўнік дзяржавы вярнуў выдачу ўчасткаў пад свой кантроль.

На нарадзе ён пацікавіўся, ці спрасцілася працэдура выдачы зямельных участкаў. Па словах Лукашэнкі, зараз востра стаіць пытанне пра ўключэнне ў гаспадарчы абарот зямельных участкаў, на якіх інвестары не выконваюць свае абавязацельствы. Ён заклікаў "навесці парадак з такімі інвестарамі".

Асобна кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як праводзіцца высечка дрэваў паблізу ліній электраперадачы. Ён нагадаў, што летась падчас такіх работаў дрэвы падалі на драты і без электрычнасці засталіся многія населеныя пункты. "Мне ўжо прынеслі дакумент — уздоўж кальцавой дарогі трэба высечы 220 дрэў. Чым яны перашкаджаюць лініі электраперадачы? Колькі дрэваў дагэтуль звалілася на гэтую лінію электраперадачы? Хацеў бы пачуць тлумачэнні падобных прапаноў", — заявіў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі