Лукашэнка правядзе сустрэчу са старымі і новымі дэпутатамі
Аляксандр Лукашэнка плануе правесці агульную сустрэчу з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў шостага і сёмага скліканняў. Гэта парталу TUT.by распавялі дэпутаты і прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант.
Па словах Эйсмант, кіраўнік дзяржавы даручыў правесці такую сустрэчу, каб падзякаваць парламентарыям за праведзеную працу. Дата мерапрыемства яшчэ вызначаецца.
Паводле папярэдняй інфармацыі дэпутатаў, сустрэча пройдзе 5 снежня. Пытанні кіраўніку краіны ад дэпутатаў на сустрэчы не прадугледжаныя.
Першае пасяджэнне новых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў адбудзецца 6 снежня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.