Вы тут

Лукашэнка прапанаваў увесці вайсковую службу "ў растэрміноўку"

Ілюстрацыйнае фота / mil.by

Аляксандру Лукашэнку прапанавалі ўвесці адтэрміноўку ад прызыву ў войска для маладых спецыялістаў са сферы сельскай гаспадаркі. Прапанова прагучала на нарадзе па сельскай гаспадарцы Віцебскай вобласці, паведамляе Telegram-канал "Пул Первого".  

У адказ кіраўнік дзяржавы ўзгадаў сваю даўнюю прапанову. Некаторым катэгорыям юнакоў ён прапанаваў даць магчымасць служыць кожны год па паўтара-два месяцы: прадстаўнікам аграпрамысловага комплексу — узімку, усім астатнім — улетку. 

Чыноўнікам даручана прапрацаваць пытанне і выпрацаваць аптымальны варыянт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.