Лукашэнка прапанаваў Пуціну развіваць сумесна інфармацыйныя тэхналогіі

Лукашэнка прапанаваў Пуціну развіваць сумесна інфармацыйныя тэхналогіі

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Уладзіміру Пуціну больш дынамічна развіваць беларуска-расійскія кантакты ў галіне інфармацыйных тэхналогій. На думку беларускага кіраўніка, гэта можна рабіць на пляцоўках, якія паказалі ўжо сваю эфектыўнасць — напрыклад, на базе Парку высокіх тэхналогій у Мінску. Пра гэта ён паведаміў 30 чэрвеня на пленарным пасяджэнні IV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што мабільнымі дадаткамі кампаній — рэзідэнтаў ПВТ сёння карыстаюцца больш за 1 млрд чалавек у 193 краінах. Больш за 90% праграмнага забеспячэння, якое вырабляецца ў ПВТ, ідзе на экспарт у Расію і СНД, а таксама краіны Заходняй Еўропы і ЗША.

На думку Лукашэнкі, супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў IT-сферы становіцца адной з фундаментальных асноваў стратэгічнага партнёрства. Тут ён вылучыў такія напрамкі, як развіццё чалавечага патэнцыялу, павышэнне эфектыўнасці дзяржкіравання ў эканоміцы і сацыяльнай сферы, фармаванне лічбавай эканомікі, забеспячэнне бяспекі грамадзян і дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі